Как молиться на ружанце католическом
Как молиться на ружанце католическом
Ружанец (на лаціне rosarium – ружавы кветнік ) – пэўны спосаб малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы па пялёстках ружы, што разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Мы накшталт вянка з ружаў пляцём вянок з малітваў, каб прынесці яго Божай Маці. Малітва гэта спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя таямніцы,балесныя таямніцы, таямніцы святла і хвалебныя. Сам спосаб малітвы прыйшоў з хрысціянскага Усходу, дзе з’явіўся прыкладна ў ІІІ ст. Кожная асобная малітва (паклон) адзначалася вузельчыкам на вяроўцы. Праз пяць стагоддзяў ён прыйшоў на Захад, дзе атрымаў лацінскую назву Pater noster (ад першых словаў малітвы Ойча наш. адсюль і беларускія «пацеркі»). Сучасная форма Ружанца ўсталявалася ў 1470-х гадах праз дамініканцаў Алана Рупскага і Якуба Шпрэнгера і была ўпершыню надрукаваная ў 1481 г. У 1520 г. яна была асвечаная папам Львом Х і названая Ружанцам Найсвяцейшай Панны Марыі.
Актуальнасць ружанцовай малітвы для нашага часу падкрэсліў Папа Ян Павел ІІ. У 2002 г. Святы Айцец выдаў апостальскі ліст Rosarium Virginis Mariae, у якім Святы Айцец запрасіў нанова адкрыць Ружанец і дапоўніў яго новаю часткаю – таямніцамі святла, звязанымі з публічнаю дзейнасцю Хрыста.
Спосаб малiтвы на ружанцы
О, Марыя, без граху першароднага зачатая, малiся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць
1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
(пар. Лк 1, 26–38)
«Увайшоўшы да Яе, анёл сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою, благаславёная Ты між жанчынамі!» (Лк 1, 28).
Бог выбраў Марыю на Маці Збавіцеля. Богу падабаліся Яе пакора і прастата. Яна была гатовая выканаць волю Нябеснага Айца. Марыя гаворыць: «Вось я, слуга Пана Бога, няхай жа мне станецца паводле Твайго слова». Пасля гэтых слоў адбываецца цуд: Уцелаўленне Божага Слова моцай Святога Духа. Божая воля павінна быць асноўным прынцыпам майго жыцця. Мне трэба накіраваць усе мае сілы на яе выкананне, таксама і тады, калі мне гэта будзе цяжка. Я хачу, як Марыя, заўсёды адказваць Богу: «Так!».
2. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты
(пар. Лк 1, 39–47)
«Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, устрапянулася дзіцятка ў яе лоне і яна напоўнілася Духам Святым», і ўсклікнула: «Благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго!» (Лк 1, 41-42).
Калі Марыя стала Маці Збавіцеля, яна неадкладна накіравалася да сваёй сваячніцы Альжбеты і дапамагала ёй у штодзённай працы. У сваёй паслузе Марыя прыносіць Божае благаславенне. Знакам праўдзівага Божага духа з‘яўляецца шчыры і радасны клопат пра іншых. Праз бескарыслівую дапамогу бліжнім я таксама буду імкнуцца трываць у справе збаўлення.
3. Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста
(пар. Лк 2, 6–11)
«Марыя нарадзіла Свайго першароднага Сына, спавіла Яго ў пялёнкі, і палажыла ў жолабе, бо не было ім месца ў заездзе» (Лк 2,7).
У Бэтлеемскім гроце прыходзіць на свет Збавіцель. Ні ў адным доме не знайшлося месца для Святой Сям‘і. Пан прыходзіць да сваёй уласнасці, але людзі не прымаюць Яго. Марыя і Юзаф зносяць усё без нараканняў і скаргаў. Яны ахвяруюць Богу свае цярпенні: стамляльную дарогу, убоства, непрызнанне, пакінутасць і абыякавасць да сябе з боку іншых. Тут, у Бэтлееме, Святая Сям’я вучыць мяне ахвярнасці. Я буду цярпліва зносіць розныя нястачы і памятаць пра тое, што «багатаму цяжка ўвайсці ў Божае Валадарства».
4. Ахвяраванне Езуса ў святыні
(пар. Лк 2, 22– 35)
«Калі прайшлі дні ачышчэння паводле Права Майсея, занеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану» (Лк 2,22).
Марыя, заўсёды гатовая да ахвяры, простая і паслухмяная, ахвяруе Збавіцеля ў святыні. Яе жыццё цалкам накіраванае да Бога; у ёй няма ніякай палавінчатасці і ашчадлівасці ў адносінах да Яго. Багародзіца вучыць мяне быць верным Богу нават тады, калі паслухмянасць яго наказам патрабуе ад мяне вялікай самаахвярнасці. Я буду пазбягаць ўсялякай упартасці, пярэчанняў і слоў, нязгодных з Божай воляй.
5. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні
(пар. Лк 2, 43–49)
«Пасля трохдзённых пошукаў Марыя і Юзаф знайшлі Яго ў святыні, як сядзеў пасярод вучоных у Святым Пісанні. Ён слухаў іх і пытаўся ў іх. Усе ж, якія слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных» (Лк 2, 46).
Як жа трывожылася Марыя, шукаючы свайго Сына! Тое, што Езус застаўся ў святыні, прычыніла Ёй вялікае цярпенне. Знайшла Яго з вялікай радасцю. І я магу, учыніўшы грэх, страціць Езуса. Тады я павінен шукаць Яго ў Касцёле, слухаць Ягоныя словы, узмоцнена маліцца і ў сакрамэнце Пакаяння зноў паяднацца з Ім. Няхай памяць пра гэтую таямніцу аберагае мяне ад духоўнай ляноты і смяротнага граху.
1. Малiтва Езуса Ў Гэтсэманi
«Будучы ў смяротным змаганні, Езус даўжэй маліўся; і стаўся пот Ягоны як каплі крыві, збягаючай на зямлю» (Лк 22, 44).
«Тады Пілат узяў Езуса і загадаў бічаваць Яго» (Мк 15, 6).
Езус зносіць жахлівыя цярпенні падчас бічавання. Жаўнеры не маюць літасці і бічамі разрываюць Найсвяцейшае цела Збавіцеля. Ён пакутуе за грахі людской пажадлівасці і распусты. Хрыстус, Божы Сын, народжаны з Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дазваляе знявечыць Сваё нявіннае цела. Прашу ў Цябе, Езусе, праз малітвы Тваёй Маці, Беззаганнай Панны, чысціні цела і душы для мяне, нашых сем‘яў, дзяцей і моладзі. Езусе, захавай нас ад згоршванняў, дай ласку перамогі ў змаганні за захаванне цнатлівасці.
3. Укаранаванне цернем
«Жаўнеры, сплёўшы вянок з церняў, узлажылі Езусу на галаву і апранулі Яго ў чырвонае адзенне. І падыходзілі да Яго і казалі: Будзь прывітаны, Кароль Жыдоўскі. І білі Яго па шчоках» (Ян19, 2).
Пан Езус прымае ўсё гэта, каб сваёй пакорай адплаціць Богу за нашыя пыху і самаўзвышэнне. Ён з‘яўляецца праўдзівым Валадаром неба і зямлі, з‘яўляецца таксама Каралём майго сэрца, таму Яму належыць усялякая пашана і хвала. Эгаізм і пыху немагчыма прымірыць з Валадарствам Хрыста. Праз заступніцтва Марыі, Тваёй маці, прашу Цябе, Езусе, дай мне ласку пакоры і паслухмянасці, а таксама ласку самаадрачэння і панавання над маімі пачуццямі.
«Несучы крыж для сябе, Езус выйшаў на тое месца, якое завецца Кальварыя, а па-жыдоўску Галгота» (Ян 19, 17).
З любові да людзей Езус бярэ крыж на плечы і нясе яго на месца, прызначанае для ўкрыжавання. Дарогай Ён некалькі разоў падае і падымаецца. Марыя, напоўненая мацярынскай любоўю, ідзе за Сынам і церпіць разам з Ім. Калі мяне спасцігнуць цярпенні і горыч сэрца, я таксама павінен ціха ісці сваім крыжовым шляхам і несці следам за Збавіцелам свой крыж. Я не маю права заламацца, але павінен адважна, як і Марыя, наследаваць Хрыста. Калі я ўпаду, Езусе, дапамажы мне падняцца!
5. Укрыжаванне і смерць Езуса
«Езус усклікнуў моцным гoлaсaм: Oйчa, у рукi Твaе aддaю дух мой. І пасля гэтых слоў скaнaў» (Лк 23, 46).
На Галгоце Езус склаў у ахвяру за нас Сваё жыццё. Надышла хвіліна нашага адкуплення. Марыя, з‘яднаная са сваім Сынам, стала Суадкупіцельніцай людзей. Тут, пад крыжом, я дзякую Табе, Збавіцель, за Тваю любоў. Я буду старацца захаваць удзячнасць і любоў да святароў, бацькоў, выхавацеляў, якія супрацоўнічаюць з Табой, каб чын збаўлення прыносіў плён. Павяраю Табе, Езусе, таксама ўсіх паміраючых.
1. Хрост Пана Езуса ў рацэ Ярдан
«І сталася, у тыя дні прыйшоў Езус з Назарэта Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. (. ) І стаўся голас з неба: Ты ёсць Сын мой умілаваны, Цябе Я ўспадабаў» (Мк 1,9.11)
Сваю месіянскую дзейнасць Езус Хрыстус пачынае з хросту ў водах Ярдана. Ужо тут Ён бярэ на свае плечы цяжар людскога граху і будзе несці яго праз крыжовую муку аж да смерці. Ужо тут Ён пачынае споведзь з грахоў усяго чалавецтва так, быццам гэта Яго ўласныя грахі.
2. Езус аб”яўляе сябе на вяселлі ў Кане
«Сказаў Езус: Напоўніце збаны вадою. І напоўнілі аж да верху. І сказаў ім Езус: Чэрпайце цяпер і занясіце маршалку. Гэты пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб”явіў сваю славу; і ўверылі ў яго вучні ягоныя» (Ян2,7.8а.11).
3. Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання
«Пасля таго, як быў выданы Ян, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае. І казаў: Час настаў і наблізілася Валадарства Божае, кайцеся і верце ў Евангелле» (Мк1,14-15)
4. Перамяненне Пана на гары Табор
«Езус узяў Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і завёў іх асобна на высокую гару. І перамяніўся перад імі: і заяснеў воблік ягоны як сонца, а адзенне яго зрабілася белае як снег» (Мц 17,1-2)
5. Устанаўленне Эўхарыстыі
«А калі яны вячэралі, Езус узяў хлеб, благаславіў, ламаў і даў вучням сваім, кажучы: Бярыце і ешце, гэта Цела маё. І ўзяўшы келіх, учыніў падзяку і даў ім, кажучы: Піце з яго ўсе: гэта ёсць Кроў мая новага запавету» (Мц 26,26-28а).
1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста
«Няма Яго тут, бо ўваскрос, як сказаў» (Лк24, 6).
Перад намі Уваскрэслы Хрыстус, Пан жыцця і смерці. Яго Змёртвыхпаўстанне выявіла Ягоную Боскасць, паставіла пячатку пад нашым адкупленнем і ўзмоцніла нашую веру. Марыя, якая на Галгоце не пахіснулася ў веры, бачыць Змёртвыхпаўстанне Хрыста. Яна праз выпрабаванні майго жыцця давядзе і мяне да свайго ўслаўленага Сына. Аднак я не павінен хістацца ў веры, я не маю права паўтараць ранейшыя грахі.
2. Унебаўшэсце Езуса Хрыста
«Калі Езус благаславіў Апосталаў, адышоў ад іх і ўзняўся ў неба. Яны ж, пакланіўшыся, вярнуліся ў Ерузалем з вялікай радасцю» (Лк 24,51-52).
Хрыстус, Валадар сусвету, узыходзіць у неба. Выканаўшы справу, даручаную Айцом, Езус вяртаецца да Яго. Аднак Ён не забываецца пра тых, каго адкупіў. Езус рыхтуе для іх жыллё ў небе. Я таксама спадзяюся быць у ліку збаўленых. У гэтым мне дапаможа Найсвяцейшая Маці, а я буду асцерагацца ўсялякага граху. Буду маліцца таксама за маіх памерлых блізкіх, каб Хрыстус як найхутчэй прыняў іх у нябесную айчыну.
3. Спасланне Святога Духа
«І стаўся раптам з неба шум, як бы надыходзячага сільнага ветру, і напоўніў увесь дом. І паказаліся ім як бы вогненныя языкі, і спачыў на кожным з іх. І ўсе напоўніліся Духам Святым» (Дз 2, 2).
Касцёлам кіруе і распараджаецца Святы Дух. Чым цясней мы злучаны з Касцёлам, тым глыбей, дзякуючы дапамозе Святога Духа, узрастаем у Хрысце. У шчырай малітве я дзякую за дары Святога Духа і асабліва прашу за моладзь, каб асвечаная Святым Духам, правільна расчытала сваё пакліканне. Няхай Марыя і ўва мне ўзмацняе любоў да Касцёла і клопат пра яго развіццё.
4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыi
«Благаславёнай будуць называць Мяне ўсе народы» (Лк 1, 48).
Для Марыі настала радасная хвіліна расстання з гэтым светам. Пасля заканчэння жыцця на зямлі, Яна з душой і целам была ўзятая ў неба. Каб мая смерць была шчаслівай, я павінен рыхтавацца да яе на працягу ўсяго майго жыцця. Гэтага нельга адкладваць на апошнюю хвіліну. Марыя, прашу ў Цябе найважнейшай ласкі, каб некалі быць разам з Хрыстом і Табой у небе. Прыйдзі па мяне ў хвіліну смерці і пасля зямнога выгнання акажы мне ласку бачыць благаславёны плод улоння Твайго, Езуса, майго Пана.
5. Укаранаванне Найсвяцейшай Дзевы Марыi Ў небе
«Благаславёныя ціхія, бо яны заўладаюць зямлёю» (Мц 5, 5).
Как молиться на ружанце католическом
|